Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Літаратурная гасцёўня

Дата: 20 января 2015 в 22:52, Обновлено 16 марта 2017 в 11:27
1 152 просмотра

Літаратурная гасцёўня
З нагоды 95-й гадавіны з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Шамякіна сабраліся вучні ДУА “Баркалабаўскі ВПК дз/с-СШ” ва ўтульным кабінеце беларускай мовы на літаратурную гасцёўню, якая адбылася 30 студзеня. Гасцямі ў гэты дзень былі загадчык сельскай бібліятэкі Чухманава Святлана Васільеўна і мастацкі кіраўнік Культурна-спартыўнага цэнтра вёскі Баркалабава Данілкіна Надзея Мікалаеўна.
Вучні ўважліва слухалі аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, жанравую і тэматычную разнастайнасць яго творчасці. Дзяўчаты прачыталі твор Віктара Шніпа “Балада пра Івана Шамякіна”. З цікавасцю ўдзельнікі тлумачылі сэнс прыказак на тэму маралі і паводзінаў чалавека ў грамадстве. Такім як: “З кім спазнаемся, такім і станемся”, “Шануй старое, як дзіця малое” і г.д. Назва кожнага твора І.Шамякіна, як правіла, адпавядае ідэйна-тэматычнаму зместу, “працуе” на задуму. Вучні спрабавалі растлумачыць па назве твораў іх змест. Напрыклад, у аповесці “Падзенне” і сапраўды ёсць уяўнае падзенне са шматпавярхоўкі жанчыны, якой паставілі дыягназ СНІД, назва суадносіцца і з маральным падзеннем. 
Пасля чытання ўрыўкаў з твораў Івана Шамякіна, віктарыны, вучні частаваліся цукеркамі, смачным печывам, пілі чай з варэннем. Свята прайшло вельмі цікава. Мабыць вучням захочацца прачытаць творы І.Шамякіна і акунуцца ў захапляльны свет яго твораў.

Настаўнік беларускай мовы ДУА “Баркалабаўскі ВПК дз/с-СШ” 
Сёмкіна Таццяна Васільеўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.