Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля в 12:45, Обновлено 21 февраля в 12:57
64 просмотра

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашыхдумак уток і аснова!
Матчындарунак ад самайкалыскі,
ты самацветаўяскраваянізка.

У. Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Лютаўская дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці. 

План

правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры

п/п

Назва мерапрыемства

Клас

Дата правядзення

1.

Правядзенне акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”

1-9

19.02.2024 –22.02.2024

2.

Гульня-віктарына “Я люблю Беларусь!”

5-6

19.02.2024

3.

Інтэрактыўная гульня “Знаўцы роднай мовы”

7-8

20.02.2024

4.

Урачыстая лінейка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы

5-9

21.02.2024

5.

Рэспубліканскі конкурс “Буслік-2024”

5-9

22.02.2024

6.

Інтэлектуальная гульня “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў?”

9

22.02.2024

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.