Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЗВАНЫ ХАТЫНІ

Дата: 24 марта 2018 в 12:11, Обновлено 24 марта 2018 в 12:18
858 просмотров

22 сакавіка - дзень памяці Хатынскай трагедыі

Званы Хатыні праз 75 гадоў

Хатынь – гэта народная памяць. Хатынь – гэта людскі смутак. Як шмат слёз, гора ў гэтым маленькім слове зразумелі вучні  тады, калі рыхтавалі матэрыял да мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю трагедыі ў Хатыні. Падлеткам, якія жывуць ў 21 стагоддзі, вельмі складана ўявіць, як атрад карнікаў урываецца ў вёску, якая стаяла сярод задуменнага бору; складана ўявіць, што адчувалі старыя, жанчыны, дзеці, якім быў вынесены смяротны прысуд без суда і следства. Разам з вучнямі мы вырашылі не толькі расказаць аб Хатыні, але і зрабіць прэзентацыю "Званы Хатыні", каб навучэнцы ўбачылі на свае вочы скульптуру Няскоранага чалавека, пачулі жалобныя гукі гэтых званоў. З болем у вачах глядзелі яны на былую вясковую вуліцу, дзе на месцы кожнага з 26 спаленых дамоў ляжыць першы вянец зруба, дзе назаўсёды засталіся адчыненымі каліткі, якія ніколі не дачакаюцца сваіх гаспадароў. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць тых, хто коштам свайго жыцця здабыў для нас мір, свабоду і незалежнасць.

   Аксана Корзун,

 Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Баркалабаўскі ВПК  д/с – СШ”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.